Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Першая дапамога пры паражэнні электрычным токам

Першая дапамога пры паражэнні электрычным токам

   Электрычны шок – гэта пашкоджанне цела чалавека, якое ўзнікае ад уздзеяння на яго электрычным токам. Пры электратраўме пакутуе ўвесь арганізм, з'яўляюцца цяжкія апёкі, курчы, могуць быць сур'ёзна пашкоджаны ўнутраных тканей. Электраток можа выклікаць прыпынак сэрца або прыпынак дыхання ў пацярпелага.
   Паслядоўнасць дзеянняў:
- надзеньце сухія ваўняныя або гумовыя пальчаткі, гумовыя боты, галёшы або пакладзіце пад ногі ізалявальны матэрыял (дошку, кілімок);
- адключыце пацярпелага ад крыніцы току (выключыце рубільнік, адкіньце провад палкай);
- адцягніце  пацярпелага за вопратку не менш чым на 10 метраў ад месца дотыку правадам зямлі;
- накладзіце сухія асептычныя павязкі на ўчасткі электраапёкаў;
- для папярэджання шоку дайце панюхаць нашатырны спірт, прапануеце таблетку валідолу, сагрэйце, дайце цёплае пітво;
- пры прыпынку сэрца праводзьце сардэчна-лёгачную рэанімацыю;
- абавязкова дастаўце хворага ў бальніцу.
   Нельга дакранацца да пацярпелага, не вызваліўшы яго ад дзеяння току!
  Запомні: у радыусе 10 метраў ад месца дотыку зямлі электрычным провадам можна трапіць пад «шагавае» напружанне (асабліва ў дождж ці на пажарышчы). Перасоўвацца ў зоне «крокавага» напружання варта ў дыэлектрычных ботах або галёшах альбо «гусіным крокам».