Дзень бяспекі. Увага ўсім!

 

   1 сакавіка ў Ашмянскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі.Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму Дню грамадзянскай абароны.
Праблема абароны насельніцтва ў выпадку НС заўсёды звязана з уменнем чалавека правільна паводзіць сябе пры пагрозе жыццю і здароўю. У такой сітуацыі важна дапамагчы зарыентавацца і даць веды падрастаючаму пакаленню, у якога можа не хапаць практычных навыкаў. Таму першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пачнецца з адзінага дня грамадзянскай абароны ў навучальных установах. Час яго правядзення – з 1 па 6 сакавіка. Адміністрацыя навучальных устаноў сумесна з работнікамі МНС правядзе навучальныя адпрацоўкі дзеянняў на выпадак узнікнення пажараў.
Правядзенне другога этапу запланавана з 12 па 23 сакавіка на бацькоўскіх сходах. На якіх ратавальнікі раскажуць аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.
З 26 па 30 сакавіка запланавана навучанне персаналу атэляў, гасцінічных комплексаў, пансіянатаў і хостэлаў, у якіх ратавальнікі правядуць гутаркі з персаналам і раскажуць аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, правілах выкліку службы выратавання і дзеянні па сігнале «Увага усім», акцэнтуюць увагу на аказанне персаналам дапамогі наведвальнікам у выпадку НС.
Сусветны Дзень грамадзянскай абароны адзначаецца з 1990 года з мэтай прапаганды ведаў аб дзеяннях у выпадку НС. Дзень 1 сакавіка абраны не выпадкова – у гэты дзень уступіў у сілу Статут Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны (МАГА). Беларусь з'яўляецца ў МОГОМАГА назіральнікам. У складзе арганізацыі сёння 56 краін.
          Як дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!» :