Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / У Ашмянах выратавалі чарговага курца ў ложку

У Ашмянах выратавалі чарговага курца ў ложку

   27 сакавіка 2018 года ў 11 гадзін 1 хвіліну ў цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ад работніка крамы РАЙСТ паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе горад Ашмяны, Горны завулак. Неадкладна да месца выкліку выехалі 4 адзінкі спецыяльнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз 5 хвілін па паказаным адрасе прыбыло аддзяленне пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Ашмяны. Да гэтага моманту з дзвярэй аднапавярховага драўлянага жылога дома ішоў густы дым. Яшчэ да тушэння пажару стала вядома, што ў домаўладанні знаходзіцца мужчына, якому неабходна аказаць дапамогу. Праз некалькі хвілін вогнеборцамібыў выратаваны чалавек, які знаходзіўся ўнутры задымленага дома. Гэта быў гаспадар, 1962 года нараджэння. Пасля чаго з апёкамі рознай ступені цяжкасці і атручваннем ўгарным газам яго шпіталізавалі ў прыёмны пакой УАЗ «Ашмянская ЦРБ». Пазней ўстаноўлена, што пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
   У выніку пажару пашкоджаны ложак і пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены, столь. Папярэдняя прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.