Выйсце ёсць!

   16 ліпеня 2018 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Выхад ёсць!» работнік ГА «БРСМ» правяла адкрыты дыялог з работнікамі Ашмянскага РАНС.
   Першы сакратар Ашмянскага РК ГА «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» Шыдлоўская Вольга Леанідаўна праінфармавала прысутных аб запланаваных мерапрыемствах у Ашмянскім раёне на летні перыяд.
   Давяла інфармацыю аб замене членскага білета БРСМ на білет новага ўзору.
   Далей слова ўзяў намеснік начальніка аддзела Ашмянскага РАНС па ідэалагічнай рабоце маёр унутранай службы Болзан Дзмітрый Станіслававіч. Давёў інфармацыю работнікам аб правілах дысцыпліны і законнасці як у працоўны, так і ў вольны ад нясення службы час. А таксама нагадаў патрабаванні па барацьбе з карупцыйнымі злачынствамі.