Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / У Ашмянскім раёне праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!.

У Ашмянскім раёне праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!.

  У рамках першага этапу акцыі работнікі Ашмянскага РАНС наведалі сярэднюю школу № 2 У г. Ашмяны, дзе і правялі прафілактычнае мерапрыемства з дзецьмі і іх бацькамі.
   Асноўнай тэмай стала прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі.
    Для тых, хто  прыняў ўдзел у мерапрыемстве, былі арганізаваны тэматычныя віктарыны, гульні з уручэннем памятных прызоў і падарункаў.
   Ратавальнікі нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам аб правілах бяспекі дома і на вуліцы, паўтарылі парадак дзеянняў выкліку экстранных службаў, распавялі, як правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару. Дарослыя і дзеці з задавальненнем адзначалі, што правялі час з карысцю.