Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / За бяспеку разам! У рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам" у Ашмянскім раёне аг. Крэйванцы работнікі Ашмянскага РАНС правялі грамадскае мерапрыемства.

За бяспеку разам! У рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам" у Ашмянскім раёне аг. Крэйванцы работнікі Ашмянскага РАНС правялі грамадскае мерапрыемства.

   Жыхарам Ашмянскага раёна ратавальнікі прадэманстравалі абсталяванне аўтамабіля, навучылі карыстацца вогнетушыцелем, самым юным далі прымерыць баявую вопратку пажарных.
   Таксама нагадалі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, адказалі на пытанні, якія цікавяць людзей.
   Падчас дыялогу жыхары прадэманстравалі свае веды ў пытаннях бяспекі, дзеяннях пры пажары, выкліку ратавальнікаў. Уменне зарыентавацца ў крытычнай сітуацыі, не разгубіцца і знайсці правільны выхад.
   Напрыканцы ратавальнікі парадавалі карысныя падарункі-маляўнічыя буклеты, кнігі і размалёўкі з правіламі паводзін на ўсе выпадкі жыцця, якія стануць для дзяцей карысным і надзейным сябрам.