Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / У Гінеўцах гарэла гаспадарчая пабудова

У Гінеўцах гарэла гаспадарчая пабудова

   9 красавіка ў 15 гадзін 45 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў званок ад жыхара вёскі Гінеўцы Барунского сельсавета «Аб пажары ў гаспадарчай пабудове». Да месца выкліку выехалі 4 адзінкі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз 10 хвілін па зададзеным адрасе прыбыло аддзяленне з пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аг. Баруны. Да засяроджвання ўсіх сіл і сродкаў МНС, узгаранне было праз хвіліну ліквідавана.
Не даць пажару разбушавацца і нанесці большы матэрыяльны ўрон побач размешчаным будынкам дапамагло  выяўленне і своечасовае апавяшчэнне падраздзяленняў МНС гаспадаром будынка.
   У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і сцены. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.