Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Правілы эксплуатацыі электраабагравальных прыбораў

Правілы эксплуатацыі электраабагравальных прыбораў

   Маразы адступілі, але зіма яшчэ не скончылася. І невядома, якія сюрпрызы яшчэ нам паднясе надвор'е, таму абагравальныя прыборы будуць актуальнымі яшчэ доўгі час. Для таго, каб не дапусціць пажару ў сваім домаўладанні, пры эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў звярніце ўвагу на правілы іх бяспечнага выкарыстання і выконвайце іх у далейшым.
   У першую чаргу ўважліва вывучыце інструкцыю. Важна памятаць, што ў кожнага прыбора ёсць свой тэрмін эксплуатацыі, які ў сярэднім складае каля 10 гадоў. Выкарыстанне яго звыш устаноўленага тэрміну можа прывесці да негатыўных наступстваў.
   Сачыце за спраўнасцю прыбора: своечасова рамантуйце і замяняйце дэталі, якія выйшлі з ладу.
   Выкарыстоўвайце прыборы, вырабленыя толькі прамысловым спосабам, не выкарыстоўвайце пашкоджаныя, самаробныя або «саматужныя» электраабагравальнікі.
   Пераканайцеся, што штэкер устаўлены ў разетку шчыльна, інакш абагравальнік можа перагрэцца і стаць прычынай пажару.
   Не пакідайце уключанымі электраабагравальнікі на ноч, не выкарыстоўвайце іх для сушкі рэчаў.
   Не дазваляйце дзецям гуляць з такімі прыладамі.
   Ўстанаўлівайце электраабагравальнік на бяспечнай адлегласці ад фіранак або мэблі.
   Рэгулярна ачышчайце абагравальнікі ад пылу, паколькі яна можа загарэцца.