Аб бяспецы з жыхарамі аг.Граўжышкі

   21 чэрвеня 2018 года ў аграгарадку Граўжышкі Ашмянскага раёна праведзены шырокамаштабны сельскі сход грамадзян, на якім арганізатарамі нададзена ўвага пытанням забеспячэння бяспечных умоў пражывання грамадзян і навучання насельніцтва дзеянням у выпадку пажару.
   Сельскі сход пачаўся з дэманстрацыі пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання, наяўнага на ўзбраенні аварыйна-выратавальнага аўтамабіля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Ашмяны. Асаблівую цікавасць у хлопцаў і дзяўчат з мясцовай школы выклікаў апарат на сціснутым паветры, з дапамогай якога ратавальнікі працуюць у непрыдатным для дыхання асяроддзі, а самыя актыўныя школьнікі нават прымералі яго на сябе.
   Далей мерапрыемства праходзіла ў будынку сельвыканкама, дзе для дарослага насельніцтва выступіў мясцовы калектыў мастацкай самадзейнасці. Пасля канцэрту начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Канстанцінавіч Горбач ў сваім выступе акцэнтаваў увагу слухачоў на важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі і азнаёміў прысутных з сумнай становішчам па траўматызму ў побыце як дарослых, так і дзяцей. Старшыня Граўжышкоўскага сельсавета Чаплінскі Пётр Вікенцьевіч расказаў аб методыцы работы назіральнай камісіі, прывёў прыклады пажараў на тэрыторыі сельсавета, а таксама рэкамендаваў усім абсталяваць свае домаўладанні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
   Кадры з фільмаў «Пражыць аднуо жыццё – выратаваць тысячы» і «Слёзы Галубіцы» не пакінулі ў зале абыякавымі людзей. У завяршэнне сходу работнікі РАНС ўручылі прысутным брашуры «Наступствы выпальвання сухой расліннасці» і «Ганарымся, што навучылі правілам бяспекі».