Асцярожна - ледзяшы!

З кожным днём слупок тэрмометра апускаецца ўсё ніжэй. З-за перападу начных і дзённых тэмператур, багатых ападкаў на карнізах будынкаў могуць утварацца ледзяшы, на дахах дамоў запасіцца снег. Пры пацяпленні ледзяшы, назапашаная снежная маса пад сваёй вялікай вагой можа сысці ўніз, тым самым нанесці цяжкія калецтвы неасцярожнаму пешаходу. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў неабходна выконваць меры засцярогі:
- Не хадзіце ў непасрэднай блізкасці пад карнізамі і гаўбцамі будынкаў. Не пакідайце пад імі асабісты транспарт, дзіцячыя калыскі і т. д.
- Калі падчас руху па тратуары вы пачулі зверху падазроны шум, ні ў якім разе не спыняйцеся. Магчыма, гэта сход снегу або ледзяной груды. Паспрабуйце хутчэй пакінуць небяспечнае месца, альбо як мага хутчэй прыціснуцца да сцяны, казырок даху паслужыць хованкай.
- Калі на даху дома вісяць ледзяшы, звярніцеся ў камунальную службу, каб былі прынятыя неабходныя меры па чыстцы даху. На месцах ачысткі павінны быць устаноўлены знакі і агароджы, якія забараняюць рух. Снег, скінуты з дахаў, павінен неадкладна вывозіцца ўладальнікамі будынкаў.
- Пры выяўленні абарванага снегам электрапровада, ні ў якім разе не дакранайцеся яго. Неадкладна паведаміце аб абрыве ў раённую электрасетку. Да прыбыцця аварыйнай брыгады не падпускайце да абарванага провада мінакоў, асабліва дзяцей!