Акцыя "Не пакідайце дзяцей адных"



   З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і свавольства дзяцей з агнём, а таксама зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня 2018 года ў Ашмянскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
    На 1-ым, 2-ім і 3-м этапах акцыі работнікі Ашмянскага РАНС наведаюць дамы сямейнага тыпу, шматдзетныя сем'і, установы адукацыі і ўстановы аховы здароўя, у якіх запланавана правядзенне прафілактычных гутарак, паказ відэаматэрыялаў «Чароўная кніга МНС», «Супер МАМА», выступлене дзяцей, дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўручэнне тэматычных брашур.
    4-й этап акцыі пройдзе 1 чэрвеня ў цэнтральным парку г. Ашмяны. Выратавальнікі і актывісты БМГАВП правядуць віктарыны і конкурсы. Тут жа пройдзе прэзентацыя часопіса «Юны выратавальнік», дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, а таксама паказальныя выступленні ратавальнікаў пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі г. Ашмяны. Не застануцца ў баку пераможцы раённых конкурсаў, для якіх ратавальнікі падрыхтавалі адпаведныя прызы.