Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / У Ашмянскім раёне у рамках акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" павіншавалі маладых бацькоў

У Ашмянскім раёне у рамках акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" павіншавалі маладых бацькоў

   Ашмянскія ратавальнікі ў рамках другога этапу акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" павіншавалі маладых бацькоў пры выпісцы з радзільнага аддзялення, са знамянальнай для іх сем'яў падзеяй.
    Госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Кожнай сям'і яны паднеслі кветкі і набор навучальных друкаваных выданняў, якія ў будучыні дапамогуць навучыць малога правілам бяспекі.
   Ратавальнікі нагадалі маладым бацькам, што яны павінны з ранняга ўзросту вучыць дзіця асновам бяспекі, быць для іх прыкладам і, зразумела, не пакідаць малога без нагляду.
   Распавялі бацькам аб самых распаўсюджаных небяспечных сітуацыях, у якія трапляюць дзеці, а таксама аб найбольш эфектыўных спосабах і прыёмах навучання бяспекі, прывіцця навыкаў бяспечных паводзін.