Пажар у жылым доме

   11  красавіка ў 20 гадзін 14 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне «Аб пажары ў жылым доме» па адрасе: г. Ашмяны, вул. Аўдзеева. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз 3 хвіліны да месца НЗ прыбыло падраздзяленне пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Ашмяны. Па прыбыцці супрацоўнікі МНС выявілі шчыльнае задымленне ў жылым доме і адкрытае гарэнне веранды. Праз 13 хвілін ратавальнікі лакалізавалі пажар. Яшчэ 30 хвілін спатрэбілася для заліўкі, частковай разборкі пашкоджаных будаўнічых канструкцый і поўнай ліквідацыі ўзгаранняў.
   У выніку пажару пашкоджаны дах і перакрыцце, маёмасць, закураны сцены, столь у кватэры. Пацярпелых людзей няма. Меркаваная прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).