Пажар у Гальшанах


   29 мая 2018 года ў 2 гадзіны 57 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне «Аб пажары ў нежылым доме» па адрасе: Ашмянскі раён, Гальшанскі сельсавет, аг. Гальшаны, вул. Барунская. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз 4 хвіліны да месца НЗ прыбыло падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 аг. Гальшаны.
   Па прыбыцці супрацоўнікі МНС выявілі адкрытае гарэнне даху нежылога дома і драўлянай гаспадарчай пабудовы на сумежных участках. Праз 30 хвілін ратавальнікі ліквідавалі пажар. Яшчэ столькі ж часу спатрэбілася для пралішкі і частковай разборкі пашкоджаных будаўнічых канструкцый.
   У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць у нежылым доме. У гаспадарчыя пабудовы пашкоджаны дах і перакрыцце.
   Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаюцца версіі падпалу, неасцярожнага абыходжання з агнём неўсталяванай асобы.