Пажар у нежылым доме

    29 лютага ў 16 гадзін 12 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне «Аб пажары ў нежылым доме» па адрасе: Каменнологский с/с, в. Мураўёўка. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Першымі да месца выкліку прыбылі пажарныя пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Ашмяны. 8 хвілін спатрэбілася ратавальнікам, каб абмежаваць распаўсюджванне агню і яшчэ 9 хвілін для поўнай ліквідацыі гарэння.
   У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаюцца версіі падпалу і неасцярожнага абыходжанне з агнём.