Палы травы

   Штогод выпальванне сухой расліннасці стала адной з галоўных праблем вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду.
   Прырода ажывае пасля доўгай зімовай спячкі. Сонца растоплівае снег і падсушвае глебу. Пакуль не ўвойдзе ў сілу маладая трава, сухастой у лясах, на палях і тарфяніках-ідэальнае асяроддзе для развіцця пажару, здольнага ўспыхнуць нават ад невялікай іскры. А пры нязначным ветры агонь за кароткі час захоплівае велізарныя тэрыторыі.
   Таму даводзіцца зноў і зноў паўтараць пра шкоду, якая прыносіцца навакольнаму асяроддзю паламі траў і леташніх пажніўных рэшткаў. Многія іх лічаць справай для прыроды карыснай, думаючы, што пасля выпальвання новая трава расце лепш. Але яны не падазраюць, што гэта з'яўляецца сапраўдным экалагічным бедствам, бо няма нічога шкадней для жывой прыроды, чым агонь. Гарыць не проста трава-гарыць жыццё пад нашымі нагамі. Бо ў выніку выпальвання сухой расліннасці згараюць не толькі сухія травы, але і карысныя расліны, агнём знішчаецца іх насенне, пашкоджваецца каранёвая сістэма. На чорных выпаленых плямах пачынае з'яўляцца зеляніна, але замест квітнеючага разнатраўя лугоў з'яўляецца  бур'ян пустак. Ад спальвання сухой травы збядняецца глеба, мінеральныя рэчывы, што знаходзяцца ў попеле лёгка сыходзяць з грунтавымі водамі і ветрам, рэзка памяншаецца колькасць перагною. Глеба губляе здольнасць утрымліваць вільгаць і пачынаецца яе разбурэнне-эрозія. Выпаленая зямля не дае добрага ўраджаю. Спальваецца кісларод, ад згарання выкідваецца вуглякіслы газ, які забруджвае паветра, якім мы дыхаем. У агні згараюць рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, утвараючы лёгкія, таксічныя рэчывы. Таксама адбываецца забруджванне паветра цяжкімі металамі ад спальвання травы ўздоўж аўтадарог. Збядняецца відавы склад расліннасці і жывёльнага свету. У агні гінуць бесхрыбетныя, казуркі, гнёзды птушак. Акрамя гэтага падпаленая трава становіцца прычынай большасці пажараў у лясах і на торфамасівах.
   Але ад выпальванняў пакутуе не толькі прырода. Вельмі часта домаўладальнікамі здзяйсняецца выпальванне сухой расліннасці, разводзяцца вогнішчы, і спальваецца смецце на тэрыторыях, прылеглых да жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, што ў асобных выпадках прыводзіць да пажараў, на якіх знішчаюцца пабудовы, быдла, гінуць людзі.
   Каб пазбегнуць такіх надзвычайных сітуацый Ашмянскі раённы аддзел пераканаўча просіць усіх жыхароў Ашмяншчыны быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі ў абыходжанні з агнём.
   Памятайце, што выпальванне сухой расліннасці, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях, пашах, лясных палянах, уздоўж дарог, у населеных пунктах, альбо непрыняцця мер па тушэнню выпальванняў на зямельных участках, якія знаходзяцца ў валоданні, карыстанні ці ўласнасці, цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.
   Яшчэ раз задумайцеся, перш чым чыркнуць запалкай. Памятаеце, што выпальваючы расліннасць, мы руйнуем прыроду!