Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Падвядзенне вынікаў за 1-ае паўгоддзе 2018 года

Падвядзенне вынікаў за 1-ае паўгоддзе 2018 года

   13.07.2018 ў Ашмянскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося падвядзенне вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці за 1-ае паўгоддзе.
На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка ўстановы «Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь», палкоўнік унутранай службы  Кончык А.А.
   На падвядзенні вынікаў разглядаліся пытанні:
1. Аб стане наглядна-прафілактычнай дзейнасці і нарматыўна-тэхнічнай працы ў Ашмянскім раёне. Аб стане спраў у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны.
2. Аб арганізацыі працы па забеспячэнні боегатоўнасці падраздзяленняў, тылавому забеспячэнню і ахове працы ў Ашмянскім РАНС, а таксама задачы на маючы адбыцца перыяд.
3. Аб арганізацыі ідэалагічнай работы, кадраваму забеспячэнню, прафесійнай падрыхтоўкі і задачах на наступны перыяд. Аб стане спраў у галіне прапаганды бяспекі жыццядзейнасці.
   Сход пачаўся з уступных слоў начальніка Ашмянскага раённага аддзела па НС Горбача Андрэя Канстанцінавіча, які давёў план правядзення нарады.
   Далей слова бралі намеснікам начальніка раённага аддзела: Рагінскі Сяргей Францавіч, Золаў Сяргей Юр'евіч і Болзан Дзмітрый Станіслававіч.
   Выступ па падвядзенні вынікаў скончыў палкоўнік унутранай службы  Кончык А.А. і даў аб'ектыўную ацэнку дзейнасці раённага аддзела за 1-е паўгоддзе.
У завяршэнні Андрэй Антонавіч усіх ратавальнікаў павіншаваў  з надыходзячым прафесійным святам "Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь".