Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Правілы бяспекі ў час уборкі зерневых культур

Правілы бяспекі ў час уборкі зерневых культур

   Кожны год мы сутыкаемся з чарговай уборкай збожжавых культур. І як правіла бываюць выпадкі загаранняў збожжаўборачных машын з-за перагрэву або утварэння пылапаветранай сумесі ў маторным адсеку.
   Пры ўборцы ўраджаю на палях працуе значна колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі. У іх маюцца гаручыя матэрыялы, якія засяроджваюцца на скошаных масівах, на збожжы і нярэдка з'яўляюцца крыніцамі ўзнікнення пажару.
   Для пазбягання гэтай праблемы неабходна прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі!
- Уборачныя агрэгаты павінны быць забяспечаны сродкамі тушэння пажару і ўтрымлівацца ў гатоўнасці.
- Правядзенне інструктажу з работнікамі.
- Усталяваная кругласутачная ахова.
- Курэнне ў строга адведзеным месцы пазначаным надпісамі " месца для курэння”.
- Запраўка нафтапрадуктамі і правядзенне газа-электразварачных работ у палявых умовах павінна ажыццяўляцца на спецыяльных пляцоўках.
- Запраўка палівам павінна ажыццяўляцца толькі днём палівазапраўшчыкамі пры заглушаным рухавіку.
- Праводка павінна быць спраўная і заізаліраваная, устаноўлены іскрагасільнікі.
   Прытрымліваючыся гэтых правіл і выконваючы тэхніку бяспекі вы зможаце захаваць як сваё жыццё так і ўраджай.