Праверка гатоўнасці

   З мэтай праверкі і ўдасканалення тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі асабістага складу грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны 25 мая 2018 года з 9.00 у раёне трасы картынгу па вул. Піянерскай г. Ашмяны будуць праводзіцца спаборніцтвы сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Спаборніцтвы адбудуцца ў два этапы.
   На першым этапе за званне лепшай санітарнай дружыны раёна будуць змагацца прадстаўніцы санітарных дружын. На другім этапе за званне лепшай добраахвотнай пажарнай дружыны пазмагаюцца прадстаўнікі мужчынскага полу, для якіх арганізатарамі спаборніцтваў падрыхтавана 3 конкурсы: апрананне баявога адзення, баявое разгортванне і пажарная эстафета.
   Удзельнікі спаборніцтваў, заўзятары і наведвальнікі мерапрыемства змогуць паспрабаваць кашу, прыгатаваную ў палявой кухні Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага грамадства. Для жадаючых набыць прадукты харчавання будзе ўстаноўлена выязная гандлёвая кропка.