Праверка на гатоўнасць

   У мэтах падрыхтоўкі аварыйных службаў Ашмянскага раёна да асенне-зімовага перыяду 2018-2019 гг. у перыяд з 11 па 13 верасня бягучага года Ашмянскім РАНС арганізавана правядзенне раптоўных аб'ектавых трэніровак па праверцы гатоўнасці органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый да дзеянняміў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый у Ашмянскім РУП ЖКГ, Ашмянскім раёне ПУ «Смаргоньгаз», філіяле «Ашмянскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Усе аварыйныя службы з пастаўленымі задачамі справіліся і па выніках праведзеных трэніровак можна зрабіць выснову аб тым, што аварыйныя службы "гатовыя да выканання задач" у асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гг.