Пажар у жылым доме

   13 ліпеня ў 03 гадзіны 39 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне «Аб пажары ў жылым доме» па адрасе: Ашмянскі раён, Каменналогскі сельсавет, в. Коршунішкі. Да месца выкліку былі накіраваны 5 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Першымі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі ПАСП-13. в. Гродзі Ашмянскага РАНС. 21 хвіліна спатрэбілася ратавальнікам, каб абмежаваць распаўсюджванне агню і яшчэ 15 хвілін для поўнай ліквідацыі гарэння.
   У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія прычыны пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).