Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Пытанне пажарнай бяспекі пад пытаннем

Пытанне пажарнай бяспекі пад пытаннем

   Напэўна, яшчэ надоўга ў нашай памяці застанецца пажар у будынку гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня», які панёс 25 сакавіка 2018 года больш сотні чалавечых жыццяў. Разгляд па дадзеным інцыдэнце вядзецца і па гэты дзень. У гэтай няпростай сітуацыі ясна толькі адно, што пажар адбыўся па чыёй-небудзь віне, а па чыёй - застаецца для нас з вамі загадкай...
   Як гаворыцца, лепш вучыцца на чужых памылках. Каб аналагічны выпадак не паўтарыўся ў Рэспубліцы Беларусь па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь крыху больш за месяц праводзіла маніторынгі аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей і аб'ектаў найбольш схільных рызыцы ўзнікнення пажару. Не засталіся ў баку і работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія за апошні тыдзень сакавіка і ўвесь красавік правялі маніторынг 73 аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Пад пільны кантроль работнікаў інспекцыі нагляду і прафілактыкі трапілі ўстановы адукацыі, аб'екты раённага цэнтра культуры, інтэрнаты, гасцініцы, установы аховы здароўя, кафэ, бары і культавыя аб'екты.
   Вынікі маніторынгу не зусім суцяшальныя – з 73 правераных аб'ектаў пытанням выканання патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі надаецца належнае ўвага з боку толькі 9 кіраўнікоў. А гэта значыць, што ў 64 астатніх выпадках праверак ёсць парушэнні, якія ставяць пад пагрозу знаходзячыхся ў іх дзяцей, дарослых і работнікаў дадзеных аб'ектаў.
   Да пераліку тыповых парушэнняў, выяўленых у ходзе маніторынгу, можна аднесці не навучаных па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за забеспячэнне пажарнай бяспекі. Адсутнасць загаду аб прызначэнні асоб, адказных за выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Дакументацыю, якая не адпавядае дзеючым патрабаванням. Памяшканні, якія ў поўнай меры не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння. Вогнетушыцелі, якія знаходзяцца ў няспраўным стане. Не правераныя на працаздольнасць пажарныя краны ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, а таксама ўнутраныя сеткі водаправода, якія не правераны на водааддачу для мэтаў пажаратушэння. Дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваныя прыладай для адкрыцця іх знутры без ключа. Дзверы выхадаў у лесвічныя клеткі не абсталяваныя прыладай для самазакрывання. Складзіраванне гаручых матэрыялаў на шляхах эвакуацыі. Не ўкамплектаваныя плафонамі свяцільнікі. Адсутнасць вечкаў на размеркавальных скрынках. Інфармацыйныя паказальнікі «ВЫХАД» размешчаныя не над эвакуацыйным выхадам. Няспраўныя даводчыкі ў дзвярах лесвічных клетак. Планы эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару не адпавядаюць патрабаванням дзеючых нарматыўна-прававых актаў. Дывановыя пакрыцці на шляхах эвакуацыі не жорстка прымацаваныя да падлозегі. Не ўкамплектаваныя ў поўнай меры неабходным супрацьпажарным інвентаром пажарныя шчыты. Не выведзены на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі МНС Рэспублікі Беларусь сігнал аб спрацоўванні і няспраўнасці сістэмы пажарнай сігналізацыі.
   Каб мінімізаваць рызыку ўзнікнення НС, кіраўніцтва і адказным службовым асобам былі прадастаўлены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Устаноўлены тэрміны ліквідацыі парушэнняў. Кіраўнікі і асобы, адказныя за дадзены накірунак, запэўнілі супрацоўнікаў МНС, што  максімальна аператыўна пастараюцца выканаць мерапрыемствы, названыя ў рэкамендацыях.