Ратавальнікі чакаюць у госці

   У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ў пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 г. Ашмяны і пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты Ашмянскага раёна на працягу ўсяго чэрвеня прыходзяць і прыязджаюць на экскурсію хлопцы з прышкольных лагераў раёна і ўстаноў дашкольнай адукацыі. А дзетак, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Дружба», выратавальнікі наведаюць самі — на пажарнай аўтацыстэрне.
   На працягу гэтага перыяду асабовы склад дзяжурных змен Ашмянскага РАНС распавядае юным гасцям пра спецыфіку сваёй працы, паказвае пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, аварыйна-выратавальнае абсталяванне і знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак са сваім побытам. Рабяты актыўна прымаюць удзел у ліквідацыі ўмоўнага пажару, падаюць праз пажарны ствол распыленыя і кампактныя бруі вады.
   У адзін з чэрвеньскіх дзён адчуць сябе ў ролі пажарнага-выратавальніка з'явілася магчымасць не толькі ў дзяцей са школьных лагераў, але і ў падлеткаў, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Дружба». Гутарка з інспектарам аб небяспецы, подсцерагаючай дзяцей у летні час, прымерка баявога адзення выратавальніка і апаратаў на сціснутым паветры, а таксама конкурсы з раздачай прызоў пакінулі у дзяцей прыемныя ўспаміны.  Тэхніка, што маецца на ўзбраенні ў вогнеборцаў, выклікала цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў выхавальнікаў лагера.
   У завяршэнне мерапрыемства ратавальнікі нагадалі дзецям аб небяспецы наведвання вадаёмаў, правілы паводзін у лесе, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і ўручылі на памяць карысныя брашуры.