Школа бяспекі-2018

   З мэтай прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, а таксама развіцця творчых здольнасцяў падрастаючага пакалення, паглыблення тэарэтычных і практычных навыкаў 23 лютага 2018 года ў сярэдняй школе № 3 горада Ашмяны адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі-2018». Арганізатарамі конкурсу выступілі Ашмянскі РАНС, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, Чырвоны Крыж і аддзел адукацыі спорту і турызму Ашмянскага РВК.
   У рамках конкурсу рабяты прайшлі выпрабаванне па рашэнні тэставых заданняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і праявілі сябе ў прамоўніцкім майстэрстве. Конкурс праводзіўся ў 3 узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-7 класы 8-11 класы. На першым этапе конкурсу дзеці далі адказы на 50 тэставых пытанняў. Варта адзначыць, што малодшая ўзроставая група з гэтым выпрабаваннем справілася значна лепш сваіх старэйшых калег. Па выніках тэставання па 9 наймацнейшых рабят прайшлі ў другі этап конкурсу, у якім распавядалі прысутным аб выкананні пытанняў бяспекі.
   Па вынікам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі 2018» месцы размеркаваліся наступным чынам: у малодшай узроставай групе 1 месца заняла Кружэльная Аляксандра, 2 месца Юлія Паўлоўская (вучаніцы гімназіі № 1 г. Ашмяны), 3 месца заняў Мончак Станіслаў з сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны. Перамогу ў сярэдняй узроставай групе атрымала Сілюк Святлана, другое месца ў Загорской Віялеты (вучаніцы гімназіі № 1 г. Ашмяны), трэцяе месца дасталося вучаніцы Граўжышкоўскага НПК Заблоцкай Дзіяне. У старэйшай узроставай групе перамогу атрымала Камінская Алена, другое месца ў Корзан Ілоны (вучаніцы Гімназіі № 1 г. Ашмяны), трэцяе месца заняла Шаверда Вераніка з сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны.
   Рабяты, якія занялі ў сваіх узроставых групах 1 і 2 месца ўдастоены прадстаўляць раён на абласным этапе, які адбудзецца ў г. Гродна 6 сакавіка 2018 года.      
   Жадаем поспеху і цярпення пераможцам конкурсу на наступным этапе.