Рэйд бяспекі

 

   07 жніўня 2018 года ў Ашмянскім раёне адбыўся сумесны рэйд па месцах нарыхтоўкі грубых кармоў і ўборкі збожжавых культур работнікамі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, БРСМ і рэдакцыяй газеты "Ашмянскі веснік".
   У ходзе рэйду былі правераны пажарныя шчыты, стэнды з інфармацыяй на супрацьпажарную тэматыку, першасныя сродкі пажаратушэння, электраправодка, месца для курэння, інструктажы, дакументацыя.
   Па выяўленых парушэннях інфармацыя накіравана кіраўнікам арганізацый.