Рэйд бяспекі!

   У Ашмянскім раёне праведзены рэйд бяспекі па палах сухой расліннасці.
   У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, але жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і сухой травы ў нашых грамадзян не знікае.
   Праводзячы рэйды, работнікі Ашмянскага РАНС заклікаюць жыхароў раёна берагчы сябе і сваю маёмасць ад пагібельнай сілы агню і ўстрымацца ад выпальвання сухой травы і смецця, даюць жыхарам раёна рэкамендацыі па спальванні смецця, адказваюць на пытанні, якія іх цікавяць, а таксама раздаюць наглядна выяўленчую прадукцыю.
   Вясновыя палы штогод наносяць сур'ёзны ўрон навакольнаму асяроддзю. У выніку такіх дзеянняў парушаецца натуральны прыродны баланс. Акрамя гэтага, палы могуць прывесці да маштабных пажараў у лясах і на тарфяніках. Штогод веснавыя палы прыводзяць да няшчасных выпадкаў — ўзгарання жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўматызму і гібелі людзей.
   У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «За выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў» прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Згодна з артыкулам 15.58 «распальванне вогнішчаў у забароненых месцах» прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу да 12 базавых велічынь.

Рэкамендацыі МНС
МНС настойліва рэкамендуе выконваць наступныя правілы:
- не кідайце запаленыя запалкі і акуркі паблізу смецця, чаротавых зараснікаў, на лесапаласе;
- выязджаючы на прыроду, распальвайце толькі "цывілізаванае" вогнішча;
- не падпальвайце сухую траву і чарот і не пакідайце спаленыя кучы смецця без нагляду, не распальвайце вогнішчы ў непасрэднай блізкасці ад дамоў і гаспадарчых пабудоў;
- пры выяўленні прыроднага пажару паспрабуйце спыніць яго ўласнымі сіламі і абавязкова паведаміце пра здарэнне па тэлефонах-101 або 112;
- правядзіце гутарку з дзецьмі і растлумачце, што ні ў якім разе нельга самастойна распальваць вогнішча, кідаць у яго невядомыя прадметы і аэразольныя ўпакоўкі.
Калі вы сталі відавочцам падпалу сухой травы, паведаміце аб дадзеным факце, паспрабуйце падрабязней апісаць парушальніка: знешнія прыкметы, нумар, марку аўтамабіля і інш.
   У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў — накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь (1 800 000 – 7 200 000 рублёў), а арт. 15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь (2 160 000 рублёў). Таксама заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць. З улікам сітуацыі, якая склалася, санкцыі будуць прымяняцца па ўсёй строгасці закона.