Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Што рабіць, калі Вы сталі сведкам таго, як нехта праваліўся пад лёд

Што рабіць, калі Вы сталі сведкам таго, як нехта праваліўся пад лёд

   Аказваючы дапамогу праваліўшамуся пад лёд чалавеку, будзьце асцярожныя, каб не прыйшлося ратаваць дваіх.
Першае – не панікуйце і не думайце, што можаце зрабіць і ці ў вашых  гэта сілах. Магчыма, лепшым рашэннем будзе паклікаць на дапамогу больш дасведчага чалавека.
Узброіцеся палкай,  вяроўкай або дошкай і асцярожна паўзіце да палонкі, раўнамерна размяркоўваючы вагу вашага цела па паверхні, штурхаючы выратавальнаеы сродак перад сабой.
Наблізіўшыся на максімальна магчымую бяспечную адлегласць да палонкі, працягніце пацярпеламу палку або кіньце вяроўку.
Калі пачнеце выцягваць пацярпелага, папрасіце яго працаваць нагамі: так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі.
Выцягніце пацярпелага ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма. Выклічце хуткую дапамогу.

   Калі Вы выцягнулі з вады нежывое цела:
1. Перавярніце пацярпелага на жывот і зліце ваду з лёгкіх і дыхальных шляхоў.
2. Рабіце штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца.
3. Спрабуйце вярнуць чалавека да жыцця, нават калі ён прабыў у халоднай вадзе больш за 10 хвілін.