Калі ў кватэры разбіўся градуснік...

   Ртуць – гэта метал серабрыста-белага колеру, у звычайных умовах лёгка рухомая вадкасць, якая пры ўдары падзяляецца на дробныя шарыкі і пранікае ў трэшчыны падлог, сцен, мэблі. Асабліва шкодныя яе пары. А выпараецца яна даволі хутка. Ртуць аказвае паражаючае дзеянне на цэнтральную нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, страўнікава-кішачны тракт, органы дыхання, печань, селязёнку, ныркі.
Калі ртуць паступае ў арганізм вельмі малымі дозамі, але на працягу доўгага часу, надыходзіць хранічнае атручванне. Для яго характэрныя павышаная стамляльнасць, слабасць, дрымотнасць, апатыя, галаўныя болі і галавакружэнні, пагаршэнне памяці і разумовых здольнасцяў, павышанае вылучэнне сліны, бледнасць слізістых і скурных пакроваў.
Такім чынам, калі ў вас у кватэры разбіўся градуснік:

- Адключыце ўсе награвальныя прыборы (абагравальнікі, кандыцыянеры);
- Стварыце вентыляцыю памяшкання (адкрыйце фортку, акно, балкон);
- Паведаміце ў службу МНС па тэлефоне 101;
- Забяспечце эвакуацыю ўсіх людзей з памяшкання;
- Шарыкі ртуці збярыце вільготным ватовым тампонам або газетай і змесціце іх у шкляны слоік, туды ж пакладзіце сабраныя аскепкі і градуснік;
- Напоўніце банку вадой (узровень вады павінен быць вышэй за ўзровень ртуці);
- Выйдзіце з забруджанага памяшкання і дачакайцеся работнікаў МНС.

НЕ дакранайцеся рукамі да ртуці. Карыстайцеся пальчаткамі для абароны скуры.
НЕ карыстайцеся чысцячымиі сродкамі ў месцы разліву. Некаторыя з сродкаў рэагуюць са ртуццю, утвараючы небяспечныя для здароўя газы.
НЕ дазваляйце людзям, чый абутак кантактаваў з ртуццю, пакідаць яе за межамі зоны разліву. У адваротным выпадку адбудзецца далейшае забруджванне ўсяго дома.
НЕ выкідвайце ртуць у памыйнай вядро.
НЕ злівайце ртуць у каналізацыю. Патрапіўшы туды, ртуць ўтварае узважаныя пары, шкодныя для дыхання. Гэта можа прывесці да забруджвання ртуццю каналізацыйнай сістэмы.
НЕ сцірайце прадметы, якія кантактавалі са ртуццю, у пральнай машыне. Ртуць можа забрудзіць прыстасаванне або трапіць у навакольнае асяроддзе (у сцёкавыя вады).