Летні патруль

   З мэтай прафілактыкі траўматызму і гібелі людзей на вадаёмах і ў лясных масівах, а таксама ўзнікнення ўзгаранняў расліннасці і павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў людзей, у Ашмянскім раёне праходзіць акцыя «Летні патруль».
   На днях сумесны рэйд па пляжах, вадаёмах і лясных масівах правялі супрацоўнік Ашмянскага РАНС, актывісты БРСМ, работнікі АСВОД і Ашмянскага лясніцтва.
Падчас рэйду супрацоўнікі МНС і ТАВАРЫСТВА выратавання на вадзе распавядалі аб правілах паводзін на вадаёмах, нагадалі аб забароне купання ў нецвярозым стане, прывялі прыклады гібелі людзей, а таксама паказалі на недапушчальнасць пакідання без нагляду дзяцей.
   Работнік Ашмянскага лясніцтва давёў інфармацыю аб мерах бяспекі пры знаходжанні ў лесе і ў паркавых зонах, а таксама патрабаванні пры адпачынку ў лясным масіве.
   Актывісты БРСМ раздавалі наглядную прадукцыю МНС. З самымі маленькімі наведвальнікамі азёр была праведзена віктарына па асновах бяспекі жыццядзейнасці з раздачай размалёвак і буклетаў «Канікулы без дыму і агню».