Галоўная / Пракуратура / ДЗІЦЯ – НЕ БРАНЯ АД ПАКАРАННЯ

ДЗІЦЯ – НЕ БРАНЯ АД ПАКАРАННЯ

   Самае цяжкае злачынства перад законам – гэта пазбаўленне жыцця другога чалавека (забойства). Пры разглядзе крымінальных спраў аб забойстве асобая ўвага ўдзяляецца высвятленню абставін, якія выклікалі і якія спрыяюць учыненню злачынства. У ходзе судовага разбору вывучаюцца таксама  ўмовы жыцця абвінавачванага, яго блізкіх і родных. Вызначальным момантам з'яўляецца ўстанаўленне наяўнасці ў абвінавачванага намеру на пазбаўленне жыцця другога чалавека. Пры выказванні меркавання наконт даказанасці віны, віду і тэрміну пакарання ў дачыненні абвінавачванага, дзяржаўны абвінаваўца грунтуецца на законе і зыходзіць з прынцыпаў разумнасці, справядлівасці, улічвае абставіны ўчынення злачынства, даныя аб асобе абвінавачванага. Разам з тым, ні строгі від пакарання, ні яго значны тэрмін, не вернуць блізкім роднага чалавека, які, у дадзеным прыкладзе, быў бацькам для трохгадовага сына, братам, дзядзькам.
   На адным з завулкаў горада Ашмяны ў прыватным доме пражывала маладая сям'я з малалетнім сынам. Муж працаваў рабочым на прадпрыемстве, жонка – знаходзілася ў водпуску па догляду за дзіцём, актыўных мер да пошуку работу не прадпрымала, хоць і праз пару дзён сыну спаўнялася тры гады. Ужо на першым годзе жыцця дзіця было прызнаны ў сацыяльна-небяспечным палажэнні з-за ўжывання бацькамі спіртных напояў. Сям'ю наведвалі прадстаўнікі адукацыі, аховы здароўя, супрацоўнікі міліцыі. Бацькоў папярэджвалі, што ў выпадку працягі падобнага ладу жыцця, яны могуць страціць свае дзіця і стаць даўжнікамі перад дзяржавай. Абодва гэта вельмі добра разумелі, таму муж цярпеў п'янства жонкі, а тая, у сваю чаргу, не адкрывала дзверы прадстаўнікам службаў, калі была падпітай, або быў беспарадак дома. У апошні час суседзі неаднаразова бачылі абвінавачваную з адзнакамі стану алкагольнага ап'янення, а таксама ў кампаніі мужчын, якія выпілі, у дачыненні бацькі дзіцяці – нараканняў не было. 
   У дзень трагедыі, паміж бацькамі пасля сумеснага выкарыстання спіртных напояў, завязаўся вусны канфлікт, бо абвінавачваная хацела ісці ў магазін, а муж яе не адпускаў. Не праўда ці сур'ёзная прычына для канфлікту, а тым болей для забойства?! Жанчына накіравалася на кухню, дзе ўзяла нож, клінком якога, падышоўшы да мужа, нанесла ўдар у жыццёва-важныя органы апанента ‒ шыю. Мужчына ўпаў на падлогу, адзнак жыцця не падаваў. Праз некаторы час жанчына выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Да слова, падчас учынення данага адмыслова цяжкага злачынства дзіця знаходзілася таксама дома.
   У ходзе судовага пасяджэння абвінавачваная сцвярджала, што нанесла ўдар не наўмысна, хацела ўдарыць мужа ў плячо, аднак трапіла менавіта ў шыю.
Разам з тым, вінаватасць абвінавачванай ва ўчыненні наўмыснага забойства была пацверджана дадзенай сукупнасцю доказаў, жанчына была асуджана да пакарання ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам на 8 год.
   Да слова, адным з абставін, якія памякчаюць адказнасць, была прызнана наяўнасць у асуджанай на ўтрыманні малалетняга дзіцяці. Але, відавочна, што ў моманты выкарыстання алкагольных напояў, падчас учынення злачынства, асуджаная забывала, што з'яўляецца маці, не задумвалася аб тым, што ў суседнім пакоі знаходзіцца яе дзіця, аб тым, які адпячатак пакіне дадзеная трагедыя на далейшым жыцці сына.
   Пасля здарэння апеку над дзіцём аформілі сваякі загінуўшага, якія акружаюць хлопчыка любоўю і клопатам, усімі сіламі стараюцца, каб трагедыя, якая адбылася, не паўплывала на здароўе і развіццё дзіцяці. А ў асуджанай паперадзе дастаткова часу, для таго каб пераасэнсаваць сваю жыццё.

Сяргей Гаўрылюк,
пракурор раёна