Дзецям аб бяспецы

   Днямі ў Ашмянскім раёне у рамках рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных» ратавальнікі наведалі шматдзетныя сем'і і дамы сямейнага тыпу.
   Работнікі Ашмянскага РАНС расказалі  дзецям і нагадалі іх бацькам пра важнасць захавання правілаў бяспекі. Праводзіліся конкурсы па аказанні першай дапамогі, надзмуванню мыльных бурбалак і паветраных шароў. Была арганізаваная віктарына на веданне правілаў бяспекі ў летні перыяд «Ведай і запамінай». Дзякуючы такім формам зносін з дзецьмі, матэрыял засвойваецца нашмат лепш і якасней.
   Бацькам патлумачылі правілы эвакуацыі пры ўзнікненні НС і прадэманстравалі мабільны дадатак «Дапамога побач».
Ратавальнікам задавалі пытанні з нагоды адкрыцця зачыненых дзвярэй, дзеяннях, калі дзіця разбіла тэрмометр і адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
   У канцы мерапрыемстваў дзеці атрымай падарункі ад Ашмянскага РАНС і шмат пазітыўных эмоцый. Былі ўручаны брашуры «Бяспечная эвакуацыя» і «Ганарымся, што навучылі!»