Месячнік пажарнай бяспекі

   З пачатку 2018 года на тэрыторыі Ашмянскага раёна адбылося 12 пажараў, у агні якіх загінулі 2 чалавекі. Прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары з'явіліся: неасцярожнае абыходжанне з агнём, а таксама парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Пажар у большасці выпадкаў – вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі. Для аказання кансультацыйнай дапамогі насельніцтву ў перыяд з 5 па 30 сакавіка 2018 года ў Ашмянскім раёне праходзіць месячнік па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. За гэты час работнікі Ашмянскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў і арганізацый раёна правядуць прафілактычную працу па праверцы супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, растлумачаць насельніцтву асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, уручаць домаўладальнікам памяткі і брашуры.
   Кіраўніцтва Ашмянскага РАНС просіць жыхароў раёна ўсяляк аказваць садзейнічанне ў правядзенні дадзенага мерапрыемства, а таксама ўсталяваць у сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Набыць апавяшчальнік можна ў РГ ГА Ашмянскае БДПО па адрасе: г. Ашмяны, вул. Пушкіна, д. 7. Усталяваўшы АПА, вы засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды.