Міжнародны культурны праект ByFest

   Другі год Міжнародны культурны праект «ByFest» збірае ў г. Мінск удзельнікаў з усёй Рэспублікі Беларусь, краін СНД і Еўрапейскага саюза. У гэты раз у праекце можна было падаць заяўкі на ўдзел як у вочнай, так і ў завочнай формах. Для ўдзелу былі запрошаны маладыя таленты з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча, Украіны, Казахстана, Літвы, Рэспублікі Чэхія і Рэспублікі Беларусь.
   11 лістапада ўдзельнікі з ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» спрабавалі свае сілы ў творчым спаборніцтве. Па выніках праслухоўвання Аляксей Кузьміч (настаўнік Лопух Марыя Вацлаваўна) быў высока ацэнены журы і стаў Лаўрэатам III ступені, а настаўнік Чэрская Таццяна Віктараўна (канцэртмайстар Каралёва Таццяна Васільеўна), якая ўдзельнічала ва ўзроставай катэгорыі «ад 18 гадоў і старэй» стала Лаўрэатам I ступені.