Музычны лістапад

   «У восеньскі дзень, калі ля парога ўжо задыхалі халада, школа запрашае ўсіх на свята — восені, ведаў, дабра..». Такімі словамі 23 лістапада ў актавай зале сельскага клуба аг. Баруны пачаўся канцэрт пад назвай «Музычны лістапад», для вучняў Барунскай сярэдняй школы і іх бацькоў.
  Канцэртная праграма была насычанай і разнастайнай. Выканальніцкае майстэрства на музычных інструментах чарадавалася выкананнем вакальных твораў, вершамі, прысвечанымі восеньскаму святу.
   Упершыню на вялікай сцэне выступалі вучні першага класа Паліна Высоцкая, Дранковіч Карына, Карпеня Іван. І хай яны яшчэ не прафесіяналы, а толькі вучацца, зала выкананне кожнага артыста прымала яркімі воплескамі. Ансамбль піяністаў у складзе Пашковской Паліны і Станулевiч Ганны віртуозна выканалі твор В. Некады «Танец дзікуноў». Нікога не пакінула абыякавым выкананне Бернат Сафіі песні Я. Жабко «Не ласкавае сонейка», а таксама гульня баяністаў Петрусевiча Дзмітрыя i Бараноўскага Іллі.