Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / На бацькоўскіх сходах аб сігнале Увага ўсім!

На бацькоўскіх сходах аб сігнале Увага ўсім!

   У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!" работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць выступленні на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі раёна. Асаблівую ўвагу на дадзеных мерапрыемствах надаецца пытанням грамадзянскай абароны, а ў прыватнасці дзеянняў па сігнале «Увага ўсім!». Не застаюцца ў баку пытанні недапушчэння выпальвання сухой расліннасці і распальвання вогнішчаў у неўсталяваных месцах, правядзенні прафарыентацыйнай работы па падборы кандыдатаў для паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь і Ліцэй пры УГЗ МНС РБ. Для больш якаснага засваення матэрыялаў бацькам дэманструюцца навучальны відэафільм «Увага ўсім!», профарыентацыйныя відэаролікі «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь» і «Абітурыенту Ліцэя пры УГЗ МНС РБ», а таксама ўручаюцца брашуры "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", якія дапамогуць дарослым і дзецям авалодаць навыкамі паводзін у экстранай сітуацыі.