Скажам разам - не зброі!

   У мэтах процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем, у перыяд часу з 08:00 гадзін 19 сакавіка 2018 года да 20:00 гадзін 23 сакавіка 2018 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
   Дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што грамадзянін, добраахвотна  выдаўшы зброю, каторая захоўваецца незаконна, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады, вызваляецца ад адказнасці.
   Па пытаннях здачы незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад або аб месцы іх знаходжання, Вы можаце звяртацца  ў Ашмянскі РАУС па тэлефонах гарачай лініі:  4-45-42, 4-49-42, м. т. 8 (029) 35-31-442 або 102.