У самае светлае і святое свята - Дзень Маці у клубе аг.Станцыя Ашмяны з поспехам прайшла святочная канцэртная праграма «Нет имени роднее «МАМА!». Словы любові і ўдзячнасці жанчыне-маці гучалі ў гэты ціхі восеньскі вечар, са сцэны ліліся гукі песень у выкананні вакальнай групы «Рябинушка». Дзеці чыталі вершы і спявалі песні для сваіх дарагіх мам. Мелі поспех у наведвальніц мерапрыемства і тэматычныя выставы хустак «Краса славянскіх жанчын» і фотавыстава «Мамы розныя патрэбныя, мамы ўсякія важныя!»