Сістэма адукацыі Ашмянскага раёна прадстаўлена 28 установамі адукацыі: 1 гімназія, 11 сярэдніх школ, 2 базавыя школы, 9 дзіцячых садоў, 1 дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 1 установа дадатковай адукацыі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр з аддзяленнем дзіцячага прытулку, аздараўленчы лагер "Дружба". Працуюць два дамы сямейнага тыпу. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца 3756 навучэнцаў, у тым ліку 386 першакласнікаў.
У 2022/2023 навучальным годзе ў Ашмянскім раёне арганізаваны падвоз транспартам упраўлення адукацыі для 409 навучэнцаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, да месца вучобы і назад з 93 населеных пунктаў у 15 установах адукацыі (з іх 73 дзіцяці дашкольнага ўзросту).
У поўным аб'ёме выконваюцца дзяржаўныя сацыяльныя стандарты.
Ахоп дзяцей ад 3 да 6 гадоў установамі дашкольнай адукацыі ў студзені-красавіку 2022 года склаў 99,5%. Укаранёны новыя формы дашкольнай адукацыі: адкрыта 51 група кароткачасовага знаходжання (з іх 42 групы на платнай аснове).
У інавацыйным рэжыме працуе 9 устаноў адукацыі.
У 2022/2023 навучальным годзе 249 навучэнцаў вывучаюць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і 153 навучэнцы – на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Адкрыты профільныя групы педагагічнай накіраванасці ў сярэдняй школе № 2 г. Ашмяны, сярэдняй школе № 3 г. Ашмяны, Кальчунскай сярэдняй школе, у якіх навучаюцца 56 навучэнцаў. Працуюць 2 профільныя класы спартыўна-педагагічнай накіраванасці: у Дакурнішскай сярэдняй школе і Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна, 2 профільныя групы ваенна-патрыятычнай накіраванасці ў сярэдняй школе № 1 г. Ашмяны імя М.М.Гружэўскага. Адкрыты профільныя групы аграрнай накіраванасці ў сярэдняй школе № 2 г. Ашмяны і Мураванаашмянкаўскай сярэдняй школе. Функцыянуюць прававыя класы ў Кальчунскай сярэдняй школе, сярэдняй школе № 1 г. Ашмяны імя М.М.Гружэўскага, Гальшанскай сярэдняй школе, Дакурнішскай сярэдняй школе. У сярэдняй школе № 3 г. Ашмяны і сярэдняй школе № 2 г. Ашмяны адкрыты спецыялізаваныя па спорце класы.
У рамках прадмета "Працоўнае навучанне" 98 навучэнцаў X-XI класаў навучаюцца па спецыяльнасцях "Прадавец", "Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання" на базе Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа і па спецыяльнасці "Швачка" на базе сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны імя М.М.Гружэўскага.
Па рэзультатах выніковай атэстацыі 2022 года 32 выпускнікі школ (21,5%; абласны паказчык 11,8%) узнагароджаны залатымі (сярэбранымі) медалямі (2021 – 40 (25%)).
У 2022 годзе выпускнікі школ паказалі высокія вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні. 12 выпускнікоў па вучэбных прадметах маюць 17 вынікаў 90 балаў і вышэй (2021 – 9 выпускнікоў, 14 вынікаў).
Захаваны сфарміраваныя за многія гады падыходы да арганізацыі работы па выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі.
Заваявана 4 прызавыя месцы, 3 пахвальныя граматы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (2021 – 7) і 7 прызавых месцаў на абласной алімпіядзе па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (2021 – 5).); дыплом 2 ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", дыплом 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ (+1 да 2020/2021), дыплом 3 ступені на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу біёлага-экалагічных работ (+1 да 2020/2021), дыплом 1 ступені ў рэспубліканскім конкурсе даследчых работ па вучэбным прадмеце "Геаграфія" (+1 да 2020/2021). У навукова-практычных канферэнцыях, арганізаваных на базе вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцамі раёна заваявана 15 дыпломаў. У адукацыйных зменах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка прайшлі навучанне 6 навучэнцаў.
Заваявана 4 дыпломы ў абласным конкурсе даследчых праектаў "Я спазнаю свет".
У абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Фізіка вакол нас” навучэнцы раёна атрымалі тры дыпломы.
8 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна сталі пераможцамі на заключным этапе ІХ адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі".
Заваяваны два дыпломы (II і III ступеней) на ХV Міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа”.
У раёне створана і паспяхова рэалізуецца рэгіянальная мадэль спецыяльнай адукацыі.
У 21 установе адукацыі 733 дзіцяці (100%) з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымліваюць спецыяльную адукацыю і карэкцыйна-педагагічную дапамогу (2021/2022 – 720). У 17 установах адукацыі раёна забяспечаны доступ для дзяцей-інвалідаў; у 2 установах адукацыі выкананы работы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя з улікам комплекснага падыходу.
Асаблівая ўвага нададзена развіццю музейнай дзейнасці. Ва ўстановах адукацыі працуе 14 музеяў, 4 з іх носяць званне "народны".
У раёне функцыянуе 7 дзіцячых калектываў харэаграфічнай, музычнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якім прысвоена званне "ўзорны".
У выхаваўчай рабоце ў Год гістарычнай памяці ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне працягвае заставацца прыярытэтным напрамкам у рабоце ўстаноў. Рэалізоўваюцца раённыя праекты “Абеліскі малой Радзімы”, “Паэты ў пагонах”, “Героі Беларусі. Ганарымся ўсімі», «Я будучы абаронца Айчыны».
Прыняты меры па арганізацыі занятасці навучэнцаў, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, сямейнай неблаганадзейнасці. Актыўна развіваецца валанцёрская дзейнасць. У раёне дзейнічаюць 104 валанцёрскія атрады. Усяго да валанцёрскага руху прыцягнута 1353 навучэнцы.
За студзень - жнівень 2022 года навучэнцамі і выхаванцамі раёна заваявана 32 перамогі ў абласных і 62 – у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
За летні перыяд 2022 года ў летніках усіх тыпаў аздароўлена 42,8% ад агульнай колькасці навучэнцаў (1622 дзіцяці пры плане 1600 дзяцей). За чатыры змены прайшло аздараўленне ў дзённых летніках 1001 дзіця, у кругласутачных летніках на базе школ – 141 дзіця, у кругласутачным стацыянарным лагеры "Дружба" - 481 дзіця.
Павялічаны паказчык забяспечанасці спартыўным інвентаром да 98,2% (2021/2022 – 97,6 %).
У 2022 годзе да работы прыступілі 27 маладых спецыялістаў, 21 з іх прайшлі навучанне па мэтавых дагаворах. 100% маладых спецыялістаў – ураджэнцы Ашмянскага раёна. Каэфіцыент замацавання маладых спецыялістаў у сістэме адукацыі раёна ў 2022 годзе склаў 100%.
Адзначаецца станоўчая дынаміка ў забеспячэнні адукацыйнага працэсу высокакваліфікаванымі кадрамі. З 737 педагогаў школ 93,25 % маюць вышэйшую адукацыю, 77,1 % – вышэйшую і першую катэгорыі, два настаўнікі-метадысты.
Праблема забеспячэння ўстаноў адукацыі педагагічнымі кадрамі вырашана за кошт накіравання выпускнікоў школ на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Упраўленнем адукацыі Ашмянскага райвыканкама заключана 13 дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы ў навучальныя ўстановы на педагагічныя спецыяльнасці (2021 – 20; 2020 – 27).
У абласным аглядзе-конкурсе кабінетаў геаграфіі кабінеты гімназіі № 1 г. Ашмяны і сярэдняй школы № 3 г. Ашмяны былі ўзнагароджаны дыпломамі другой ступені.
Завершаны работы па капітальным рамонце ДУА "Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна", па бягучым рамонце вадаправода ў ДУА "Дзіцячы сад № 6 г. Ашмяны", спартыўнай залы ў ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны", па бягучым рамонце даху ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Ашмяны", праведзены рамонт адмосткі і тратуарных дарожак у ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Ашмяны".
Устаноўлены кіравальныя перагароджваючыя прыстасаванні ў сярэднюю школу № 1 г. Ашмяны імя М.М.Гружэўскага, сярэднюю школу № 2 г. Ашмяны.
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне аднаго вучня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на 2022 год складае 4 298,06 рубля (патрабуецца не менш як 1 700,00 рублёў; паказчык па раёне за 2021 год – 3 789,45 руб.).
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне аднаго выхаванца ва ўстановах дашкольнай адукацыі на 2022 год складае 5 247,20 рубля (патрабуецца не менш як 2 200,00 рублёў; паказчык па раёне за 2021 год – 4 766,84 руб.).
Прыняты меры па стварэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі: усе ўстановы адукацыі абсталяваны відэаназіраннем і кнопкамі трывожнай ахоўнай сігналізацыі.