Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.09.2020

25 верасня ў Ашмянах "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян правядзе выконваючы абавязкі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

   25 верасня 2020 г. з 12.00 да 13.30 выконваючы абавязкі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Герасімаў Васіль Мікалаевіч правядзе "прамую тэлефонную лінію" і прыём жыхароў Ашмянскага раёна ў кабінеце № 56 (4 паверх) Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.Ашмяны, вул. Савецкая, 103.
   Падчас чарговай «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце паведаміць першаму намесніку Старшыні Камітэта дзяржкантролю аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе разгледжаны, выкладзеныя факты атрымаюць аб'ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
   Звярнуцца на "прамую тэлефонную лінію" і задаць пытанне можна па тэлефоне 4 39 27.
   Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 4-31-88 штодня з 8.00 да 17.00 гадзін, у сераду-з 8.00 да 20.00 гадзін.