Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.03.2023

8 і 15 красавіка ў Ашмянах пройдуць вясновыя кірмашы

8 і 15 красавіка 2023 года адбудуцца вясновыя кірмашы на Плошчы 17 верасня (тэрыторыя ГАРАДСКОГА сквера). Пачатак кірмашу - 09.00. 

Запрашаем пакупнікоў і прадаўцоў падарункаў, вырабаў ручной працы, кулінарных, кандытарскіх вырабаў, харчовых тавараў! 

Юрыдычным і фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, якія жадаюць прыняць удзел у кірмашах (8 красавіка, 15 красавіка), неабходна загадзя звярнуцца ў аддзел эканомікі Ашмянскага райвыканкама (тэл. 22164, факс 22145, econ@oshmiany.gov.by).