Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2021

Абітурыентам на заметку. Як стаць экспертам-крыміналістам?

   Хутка скончыцца чарговы навучальны год, і для выпускнікоў прыйдзе час выбару прафесіі. Для тых, хто хацеў бы звязаць сваё жыццё з судова-экспертнай дзейнасцю, хочам расказаць, як стаць экспертам-крыміналістам.
   Авалодаць прафесіяй эксперта-крыміналіста можна навучаючыся на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС па спецыяльнасці "судовыя крыміналістычныя экспертызы". Тэрмін навучання-4 гады. Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" на 2021 год размешчаны на сайце гэтай установы адукацыі.
   У перыяд навучання курсанты забяспечваюцца бясплатным харчаваннем і пражываннем, форменным абмундзіраваннем, маецца магчымасць займацца спортам, развіваць навуковыя, пазнавальныя і творчыя здольнасці. Выплачваецца стыпендыя. Па заканчэнні ВНУ курсантам прысвойваецца спецыяльнае званне "лейтэнант юстыцыі", гарантуецца працаўладкаванне па месцы жыхарства.
   Прыём ажыццяўляецца на конкурснай аснове, па выніках цэнтралізаванага тэставання па беларускай (рускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўстве. Паступленне ў міліцэйскую ВНУ адрозніваецца ад уступнай кампаніі ў грамадзянскія ўстановы вышэйшай адукацыі і прадугледжвае выкананне шэрагу дадатковых умоў.
   За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца ў аддзел кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці па адрасе: г. Гродна, пр-т касманаўтаў, 60, альбо ў Ашмянскі міжраённы аддзел па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 21, а таксама ў РАУС па месцы жыхарства. Тэлефоны для даведак: (8-0152)-506020, 506021, (8-01593)-78416, 78417.
   Хочам звярнуць увагу, што тэрмін падачы заяў на афармленне асабістых спраў кандыдатаў - да 15 красавіка 2021 года.

Ашмянскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.