Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.05.2021

Акцыя «Свечка памяці», прымеркаваная да Дня Перамогі

   4 мая 2021 года валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна» і валанцёры ДУА «СШ № 2 г. Ашмяны» прынялі ўдзел у акцыі "Свечка памяці», прымеркаванай да Дня Перамогі. Акцыя арганізавана каля помнікаў загінулым воінам і на гарадскіх могілках г.Ашмяны.
   Акцыя аб'ядноўвае агульнай памяццю мільёны людзей, гэта магчымасць аддаць  павагу  ўсім, хто ваяваў ці працаваў у тыле ў ваенны час.