Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2021

Ашмянскія ратавальнікі пасадзілі 60 сотак лесу

   У акцыі «Тыдзень лесу», якая ў гэтым годзе была прымеркавана да Года народнага адзінства, актыўны ўдзел прынялі працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, сям'і.
   Па словах старэйшага інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС Міхаіла Маркоўскага, не засталіся ў баку ад прымнажэння ляснога багацця і супрацоўнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях, якія ўдзельнічалі ў пасадцы лесу ў Будзёнаўскім лясніцтве. Пад кіраўніцтвам вопытных работнікаў лясной гаспадаркі ратавальнікі ажыццявілі пасадку зялёных насаджэнняў на плошчы 60 сотак.
   Як аказалася, не ўсе супрацоўнікі РАНС былі знаёмыя з тэхнікай пасадкі дрэў. Гэтае мерапрыемства настолькі зацікавіла прадстаўнікоў сілавых структур, што яны гатовыя былі працаваць цэлы дзень.
   Пасля таго, як было выканана даведзенае заданне, калектыўны абед на прыродзе здаўся нашмат смачней звычайнага, тым больш, што падрыхтаваны ён быў уласнымі рукамі.

Ашмянскі Веснік