Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.01.2022

Ашмянскія валейбалісты адкрылі новы спартыўны сезон перамогамі

   Ашмянскія валейбалісты адкрылі новы спартыўны сезон перамогамі ў турнірах рознай катэгорыі. У мінулыя выхадныя мужчынская каманда прыняла ўдзел у Мінскім абласным турніры па валейболе сярод ветэранскіх каманд.

   У гульнях па кругавой сістэме нашы спартсмены атрымалі тры перамогі і адно паражэнне. У выніку занялі трэцяе месца. У складзе каманды гулялі Пётр Давідовіч, Валерый Саўчыц, Віктар Галубоўскі, Аляксандр Крушэўскі, Віктар Шымкус, Дзмітрый насеннікаў, Генадзь барабанаў. У скарбонцы ўзнагарод валейбалістаў-кубак і медалі.

   Гэта не першая перамога ў турнірах ветэранаў валейбола.  З пачатку года на рахунку мужчынскай ветэранскай каманды-два прызавыя месцы.

   Удзел каманды ў турніры забяспечыў Ашмянскі фізкультурна-спартыўны клуб. Ветэраны валейбола запрашаюць на свае штодзённыя трэніроўкі ўсіх жадаючых.

Ашмянскі Веснік