Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.03.2023

Ашмянцы перадалі эстафету акцыі "Памяць. Мір. Стварэнне" Воранаўскаму раёну

У сераду Ашмянцы атрымалі "Агонь стварэння" ад суседзяў з Астраўца, а сёння перадалі яго жыхарам Воранаўскага раёна.









Урачыстая Перадача паходні з "Агнём стварэння" адбылася ля брацкай магілы ў гарадскім парку, дзе прайшоў мітынг. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, сілавых структур, святары, школьнікі.

- Сёння на гэтым знакавым для жыхароў Ашмянскага раёна месцы мы сабраліся, каб наглядна і ярка прадэманстраваць вернасць нашай краіны сваёй гістарычнай памяці, імкненне забяспечыць пераемнасць пакаленняў у імя захавання і прымнажэння дасягненняў продкаў, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Клышэўскі. - Абласная акцыя "Памяць. Мір. Стварэнне" - гэта даніна памяці і павагі тым, дзякуючы каму сёння наш народ жыве ў міры, адзінстве і згодзе. Гэтая акцыя заклікана аб'яднаць людзей розных пакаленняў, прафесій, якія цэняць мір, дабрабыт, незалежнасць роднай Беларусі. Мы павінны зрабіць усё неабходнае для таго, каб сваёй стваральнай працай прымнажаць дасягненні і багацці нашай краіны. У нашым адзінстве-залог мірнага суіснавання, шчасця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

У сваім выступленні Андрэй Іванавіч падкрэсліў, што захаванне міру, дружбы народаў, пераемнасць пакаленняў – галоўная місія беларускага народа.

- Сёння мы перадаем эстафету "Агню стварэння" Воранаўскаму раёну. Няхай гэты агонь аб'яднае ўсіх нас для мірнай і плённай працы, дапаможа захаваць нашы традыцыі і прымножыць дасягнутае.

Пра стварэнне і захаванне міру гаварылі таксама намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Галіна Шарко і клірык храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Сергій Мігель.

Памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання, а да падножжа манумента былі ўскладзены кветкі.







Сімвалічным момантам акцыі стала перадача агню-Андрэй Клышэўскі ўзяў яго з рук прадстаўнікоў маладога пакалення ашмянцаў і перадаў сваёй калегу з Воранава галіне Шарко.

У гэты ж дзень у гарадскім парку была закладзена алея міру-удзельнікі мітынгу пасадзілі клёны-сімвал міру, імкнення да развіцця і стварэння, згуртаванасці і салідарнасці беларускага народа.