Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.03.2021

Бяда не прыходзіць адна

   Кожны год з надыходам вясны ратавальнікі не спыняюць гаварыць аб небяспецы выпальвання сухой расліннасці. Вясновыя палы штогод наносяць сур'ёзны ўрон навакольнаму асяроддзю. У выніку такіх дзеянняў парушаецца натуральны прыродны баланс. Акрамя гэтага, палы могуць прывесці да маштабных пажараў у лясах і на тарфяніках. Агонь губіць звяроў і паўзуноў, знішчае мура і месцы гнездавання птушак, збядняе відавы склад лугавой расліннасці. У месцах, дзе прайшлі палы, ужо не будзе ранейшага разнатраўя, вызваленую тэрыторыю захопяць пустазелле. Штогод веснавыя палы прыводзяць да няшчасных выпадкаў — ўзгарання жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўматызму і гібелі людзей. І хоць у Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і сухой травы ў нашых грамадзян не знікае.
   У сувязі з гэтым работнікі Ашмянскага РАНС заклікаюць жыхароў раёна берагчы сябе і сваю маёмасць ад пагібельнай сілы агню і ўстрымацца ад выпальвання сухой травы і смецця.
   У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «За выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў» прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Згодна з артыкулам 15.58 "за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах" прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу да 12 базавых велічынь.


Ашмянскі РАНС