Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2021

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Уладзіслаў Гершгорын: "Павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва-у прыярытэце"

   На Гальшанскім крухмальным заводзе прайшла сустрэча старшыні райвыканкама, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Уладзіслава Гершгорына з калектывам прадпрыемства. У рамках адзінага дня інфармавання Уладзіслаў Уладзіміравіч падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў самым маштабным форуме краіны.
   На Усебеларускім народным сходзе, падкрэсліў кіраўнік раёна, былі падведзены вынікі папярэдняй пяцігодкі і вызначаны задачы развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. Дзеючая ўлада, у адрозненне ад сваіх апанентаў, выразна бачыць гэтыя перспектывы, робячы стаўку на павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, вядома, на аснове эканомікі.
   Уладзіслаў Гершгорын адзначыў, што бюджэт гэтага года — і рэспубліканскі, і раённы не дэфіцытны, дзякуючы чаму будзе працягнутая рэалізацыя шэрагу дзяржаўных праграм.
   Коратка спыніўся дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу і на будучых палітычных зменах, якія пройдуць у эвалюцыйнай форме. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача распрацаваць праект Канстытуцыі і вынесці яго на працягу года на рэферэндум.
   Падчас сустрэчы абмяркоўвалі таксама пытанні эканомікі і, у прыватнасці, развіцця, Гальшанскага крухмальнага завода. Гаворка ішла аб рэнтабельнасці, якасці прадукцыі, рынках збыту і ўзроўні заробкаў.
   - З такіх калектываў, як ваш, і складаецца Рэспубліка Беларусь — - заўважыў Уладзіслаў Уладзіміравіч. - Будзе ўсё добра ў вас, будзе ўсё добра і ў краіне. Вы ўносіце свой уклад у эканоміку раёна. І каму, як не вам, разумець, як хутка ўсё можа прыйсці ў заняпад без гаспадара.
   Уладзіслаў Гершгорын падкрэсліў, што дабрабыт і парадак на месцах залежаць ад кіраўніка і ўзроўню яго адказнасці.
   Падчас дыялогу работнікі прадпрыемства распавялі аб пытаннях, якія іх хвалююць: УСТАНОЎКА банкамата ў Гальшанах, магчымасць падключэння электрычнасці для ацяплення, уборка снегу на прыпыначных пунктах у В. Чуркі і Вайшнарышкі. Дзве гадзіны даў кіраўнік раёна дарожным службам, каб прывесці ў парадак названыя прыпыначныя пункты, а таксама паабяцаў вярнуцца да вывучэння магчымасці вырашэння іншых агучаных пытанняў.

Ашмянскі Веснік