Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.04.2023

Дэлегацыя Ашмянскага раёна прымае ўдзел у мерапрыемствах у Палацы Рэспублікі

Дэлегацыя Ашмянскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным адправілася ў Мінск, у Палац Рэспублікі, дзе прэзідэнт звяртаецца з Пасланнем да беларускага народа і парламента.

Мерапрыемства праходзіць у шырокім фармаце ў Палацы Рэспублікі. У ліку запрошаных — парламентарыі і дэлегацыі ад абласцей і горада Мінска, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты. Усяго - больш за 2,5 тыс.чалавек.