Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.09.2022

Дзмітрый Гурскі прызначаны дырэктарам унітарнага прадпрыемства "Ашмянскі дражджавы завод"

Дзмітрый Віктаравіч Гурскі з 26 верасня 2022 года прызначаны дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Ашмянскі дражджавы завод».

Дзмітрый Віктаравіч нарадзіўся 31 сакавіка 1986 года ў вёсцы Лубянка Смаргонскага раёна. У 2017 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 2006 года прайшоў працоўны шлях ад дапаможнага рабочага да галоўнага інжынера Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. З 2019 года і па цяперашні час працаваў дырэктарам Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.