Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2021

Індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам і адвакатам

Увага індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам і адвакатам!

Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання" індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню.
Сума ўзносаў, належная да выплаты за 2020 год, пры ўмове поўнай занятасці, вылічаная з мінімальнай заработнай платы, складае 1584,40 рублёў

(375,00 рублёў (памер МЗП) * 10 месяцаў * 35% + 388,42 рублёў( праіндэксаваная МЗП)*2 месяцы * 35%).

Разлік сумы узносаў, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт фонду за справаздачны год з улікам перыядаў неажыццяўлення дзейнасці, можна вырабіць з дапамогай калькулятара, размешчанага на сайце Фонду

https://www.ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/

Для пацверджання перыядаў ажыццяўлення (неажыццяўлення) прадпрымальніцкай дзейнасці індывідуальнаму прадпрымальніку, адвакату, натарыусу неабходна прадаставіць у раённы аддзел (сектар) фонду дакументы персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3 "індывідуальныя звесткі" не пазней за 31 сакавіка 2021 года.

Падрыхтаваць форму ПУ - 3 за справаздачны год можна з дапамогай праграмы "Увод ДПУ" , якая размешчана на сайце фонду па спасылцы

http://portal2.ssf.gov.by/mainPage/software.html

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) па месцы пастаноўкі на ўлік альбо на сайце Фонду

https://ssf.gov.by

г. Ашмяны вул. Савецкая, 97 тэл. 8 (01593) 21014, 21015,21016